Гасцінічны цэнтр ад Google

Умовы выкарыстання

 

Гэтыя Умовы выкарыстання Гасцінічнага цэнтра ад Google ("Умовы") прымаюцца кампаніяй Google Ireland Limited ("Google") і кампаніяй, якая падпісвае гэтыя Умовы або прымае іх у электронным выглядзе ("Партнёр па турызме").  Гэтыя Умовы рэгламентуюць выкарыстанне Партнёрам па турызме Гасцінічнага цэнтра ад Google, у тым ліку звязаных сэрвісаў, функцый і магчымасцей ("Сэрвісы"), да якіх (i)  можна атрымаць доступ праз уліковы запіс (або ўліковыя запісы), дадзены (дадзеныя) Партнёру па турызме ў сувязі з гэтымі Умовамі ("Уліковыя запісы") або якія (ii) уключаюць у сябе гэтыя Умовы праз адсылку (разам – "Гасцінічны цэнтр").

 

1. Выкарыстанне Гасцінічнага цэнтра.  Партнёр па турызме можа адпраўляць даныя, стужкі або іншае змесціва ("Змесціва") у Гасцінічны цэнтр з дапамогай розных сродкаў, у тым ліку Google API. Партнёр па турызме пагаджаецца адпраўляць Змесціва такім чынам, каб яно адпавядала ўсім інструкцыям або характарыстыкам, якія Google перадае Партнёру па турызме. Google можа зрабіць даступнымі функцыі, якія дазваляюць Партнёру па турызме экспартаваць, звязваць, перадаваць або іншым чынам выкарыстоўваць Змесціва з Гасцінічнага цэнтра з іншым сэрвісам Google. У гэтым выпадку ўмовы выкарыстання такога сэрвісу Google будуць тычыцца выкарыстання гэтага сэрвісу Партнёрам па турызме пры ўмове, што выкарыстанне Партнёрам па турызме Гасцінічнага цэнтра будзе падпарадкоўвацца гэтым Умовам. Калі Партнёр па турызме вырашыць выкарыстоўваць пэўныя іншыя сэрвісы Гасцінічнага цэнтра, то ад яго можа патрабавацца прыняцце асобных умоў для гэтых Сэрвісаў.  Некаторыя сэрвісы Гасцінічнага цэнтра пазначаны як "Бэта" або як тыя, што не падтрымліваюцца або з'яўляюцца канфідэнцыяльнымі ("Бэта-функцыі").  Партнёр па турызме не павінен раскрываць інфармацыю, якую змяшчаюць Бэта-функцыі, даныя і ўмовы, якія датычацца такіх функцый, а таксама інфармацыю пра існаванне ўсіх Бэта-функцый, якія не з'яўляюцца агульнадаступнымі.  Кампанія Google або яе Афіліяваныя асобы могуць у любы час прыпыняць, мяняць або спыняць Сэрвісы, у тым ліку Бэта-функцыі.  У кантэксце гэтых Умоў, ""Афіліяваная асоба"" азначае любую арганізацыю, якая непасрэдна або ўскосна кантралюе або кантралюецца ці час ад часу знаходзіцца пад агульным кантролем Google.

 

2. Уліковы запіс.  Выкарыстанне Партнёрам па турызме Гасцінічнага цэнтра абумоўлена тым, што Google стварае і ўхваляе адзін або некалькі Уліковых запісаў.  Каб спраўдзіць Уліковыя запісы (а таксама проста час ад часу), Google можа запытваць дадатковую інфармацыю, у тым ліку назву юрыдычнай асобы, даныя пра дзелавыя прапановы, нумар тэлефона, адрас, рэлевантныя дамены і даныя асноўнай кантактнай асобы. Партнёр па турызме адказвае за выкарыстанне Гасцінічнага цэнтра, у тым ліку за любы доступ да Уліковых запісаў і іх выкарыстанне, Змесціва, якое адпраўляецца ў Гасцінічны цэнтр праз Уліковыя запісы, і за абарону імён карыстальнікаў і пароляў Уліковых запісаў.

 

3. Палітыкі

a. Выкарыстанне Партнёрам па турызме Гасцінічнага цэнтра рэгулюецца (i) прымянімымі палітыкамі Google, якія знаходзяцца па адрасе https://support.google.com/hotelprices/topic/11077677, і ўсімі іншымі палітыкамі, доступ да якіх Google дае Партнёру па турызме, што час ад часу Google можа мяняць (разам – "Палітыкі"), (ii) гэтымі Умовамі і (iii) абумоўліваецца выкананнем Партнёрам па турызме дзеючага заканадаўства. 

b. У дачыненні да Гасцінічнага цэнтра (i) кампанія Google павінна прытрымлівацца Палітыкі прыватнасці Google, якая знаходзіцца па адрасе google.com/policies/privacy (час ад часу яна можа змяняцца), і (ii) (наколькі дапушчальна) Google і Партнёр па турызме пагаджаюцца з Умовамі Google у дачыненні да абароны даных пры ўзаемадзеянні паміж кантралёрамі даных, якія знаходзяцца па адрасе https://privacy.google.com/businesses/gdprcontrollerterms/ ("Умовы абароны даных").  Кампанія Google не павінна змяняць Умовы абароны даных, за выключэннем выпадкаў, калі змяненне дазваляецца гэтымі Умовамі абароны даных.

4. Змесціва Партнёра па турызме.

a. Партнёр па турызме дае Google бясплатную ліцэнзію, якая дзейнічае ва ўсім свеце і якую нельга адклікаць, на выкарыстанне Змесціва (у той меры, у якой гэта не будзе парушэннем правоў інтэлектуальнай уласнасці) у сувязі з прадуктамі і сэрвісамі кампаніі Google або яе Афіліяваных асоб на працягу максімальнага тэрміну дзеяння такіх правоў інтэлектуальнай уласнасці згодна з дзеючым заканадаўствам. Партнёр па турызме пагаджаецца, што Google можа аддаваць у субліцэнзію гэтыя правы сваім Афіліяваным асобам і падрадчыкам, якія аказваюць Google паслугі, і карыстальнікам Google, каб яны маглі выкарыстоўваць гэта змесціва ў сувязі з выкарыстаннем прадуктаў і сэрвісаў кампаніі Google або яе Афіліяваных асоб.

b. Калі Змесціва, перададзенае Партнёрам па турызме, утрымлівае URL-адрасы або падобную інфармацыю, Партнёр па турызме гэтым дакументам дае Google права на доступ, індэксаванне, кэшаванне і сканіраванне URL-адрасоў і змесціва, даступнага па гэтых URL-адрасах ("Пункты прызначэння").  Напрыклад, Google можа выкарыстоўваць аўтаматычную праграму для атрымання доступу да вэб-сайтаў, звязаных з гэтымі URL-адрасамі, і іх аналізавання.  Партнёр па турызме пагаджаецца, што любое змесціва, сабранае кампаніяй Google або яе Афіліяванымі асобамі з Пунктаў прызначэння, будзе лічыцца Змесцівам і апрацоўвацца згодна з гэтымі Умовамі.

c. Выкарыстоўваючы Гасцінічны цэнтр, Партнёр па турызме дазваляе Google выкарыстоўваць гандлёвыя маркі, сэрвісныя маркі, гандлёвыя назвы, лагатыпы, імёны даменаў і іншыя крыніцы ці ідэнтыфікатары кампаніі ў сувязі з дазволеным Google выкарыстаннем Змесціва.

 

5. Дыягностыка.  Партнёр па турызме дае кампаніі Google і яе Афіліяваным асобам права (а) перыядычна праводзіць дыягностыку, якая можа ўплываць на выкарыстанне Партнёрам Сэрвісаў (у тым ліку звязанае з Пунктамі прызначэння, якасцю, рэйтынгам, прадукцыйнасцю, фармаціраваннем або іншымі дапасаваннямі), не папярэджваючы пра гэта Партнёра па турызме, і (б) аўтаматычна атрымліваць і аналізаваць Пункты прызначэння і ствараць тэставыя ўліковыя даныя для доступу да іх.

 

6. Гарантыі.  

a. Кожны з бакоў гарантуе, што ён мае поўнае права прыняць гэтыя Умовы.

b. Партнёр па турызме заяўляе і гарантуе, што: 

i. ён мае і будзе мець правы на перадачу ліцэнзій і дазволаў, вызначаных у Раздзеле 4; 

ii. ён не будзе перадаваць Змесціва, якое парушае Палітыкі, дзеючае заканадаўства ці прымянімыя палітыкі прыватнасці або парушае правы інтэлектуальнай уласнасці старонніх асоб; 

iii. ён мае ўсе неабходныя правы і згоды на тое, каб перадаваць Google усю інфармацыю, атрыманую ад фізічнай асобы ці сабраную пра яе, якая падлягае абароне згодна з дзеючымі законамі і правіламі, што тычацца абароны і прыватнасці даных;

iv. інфармацыя і дазволы, якія дае Партнёр па турызме (у тым ліку ў выпадках раскрыцця звязанай з прадуктамі інфармацыі, неабходнага для дэманстрацыі прапаноў Партнёра) з'яўляюцца і застануцца поўнымі, правільнымі і актуальнымі.

c. Адзіныя гарантыі бакоў па гэтых Умовах прама называюцца ў Раздзеле 6 ("Гарантыі"). У адпаведнасці з Раздзелам 7(b) ("Выключэнні з абмежаванняў"), бакі адмаўляюцца ад любых умоў і гарантый, не прадугледжаных прама гэтымі Умовамі (у тым ліку любых падразумяваных гарантый таварнага стану і прыдатнасці для канкрэтных мэт).

 

7. Абмежаванне адказнасці. У адпаведнасці з Раздзелам 7 ("Абмежаванне адказнасці"), "Адказнасць" азначае любую адказнасць – у сувязі з кантрактам, грамадзянскім правапарушэннем (у тым ліку халатнасцю) або іншую – незалежна ад таго, ці можна было прадугледзець яе ўзнікненне і ці прадугледжвалі яе бакі.

a. Абмежаванні. У межах, дазволеных дзеючым заканадаўствам, і ў адпаведнасці з Раздзелам 7(b) ("Выключэнні з абмежаванняў"):

i. ні адзін з бакоў не нясе якой-небудзь Адказнасці, вынікаючай з гэтых Умоў або звязанай з імі, за любыя неатрыманыя даходы або прапушчаныя выгады (і прамыя, і ўскосныя); любыя асобыя, непрамыя, выпадковыя або ўскосныя страты (незалежна ад таго, ці можна было прадугледзець іх узнікненне і ці прадугледжвалі іх бакі на Дату ўступлення ў сілу);

ii. сукупная Адказнасць кожнага з бакоў, вынікаючая з гэтых Умоў або звязаная з імі, абмежавана сумай у 25 000 брытанскіх фунтаў стэрлінгаў.

b. Выключэнні з абмежаванняў. Ніякія палажэнні гэтых Умоў не выключаюць і не абмяжоўваюць Адказнасць любога з бакоў за:

i. прычыненне смерці ці шкоды здароўю ў выніку халатнасці аднаго з бакоў ці халатнасці яго супрацоўнікаў або агентаў;

ii. махлярства ці наўмыснае скажэнне фактаў;

iii. абавязацельствы ў адпаведнасці з Раздзелам 8 ("Кампенсацыя страт");

iv. выпадкі, у якіх Адказнасць не можа быць выключана або абмежавана згодна з дзеючым заканадаўствам.

 

8. Кампенсацыя страт.  У межах, дазволеных дзеючым заканадаўствам, Партнёр па турызме будзе кампенсаваць адпаведныя страты і абараняць кампанію Google, яе Афіліяваных асоб, агентаў і ліцэнзіяраў ад усіх відаў адказнасці, страт, выдаткаў, збораў (уключаючы юрыдычныя зборы) і выдаткаў, звязаных з любымі юрыдычнымі разборамі трэцяга боку ў ступені, якая звязана са Змесцівам Партнёра па турызме (або вынікае з яго), Пунктамі прызначэння, выкарыстаннем Гасцінічнага цэнтра, звязаных з ім Сэрвісаў або любым парушэннем гэтых Умоў з боку Партнёра па турызме.

 

9. Скасаванне.  Google пакідае за сабой права абмежаваць, прыпыніць або спыніць (цалкам ці часткова) доступ Партнёра па турызме да Гасцінічнага цэнтра, Сэрвісаў або Уліковага запісу (Уліковых запісаў) або іх выкарыстанне пасля апавяшчэння яго на пісьме (або апавяшчэння за 30 дзён загадзя, калі гэта патрабуецца дзеючым заканадаўствам), калі (a) Партнёр па турызме парушае дадзеныя Умовы, Палітыкі або дзеючае заканадаўства, (b) Google абавязаны зрабіць гэта, каб выканаць патрабаванні закона або распараджэнне суда ці (c) Google абгрунтавана лічыць, што паводзіны Партнёра па турызме наносяць шкоду іншаму Партнёру па турызме, трэцяй асобе або Google або ствараюць сітуацыю, пры якой апошнія могуць быць прыцягнены да адказнасці. Калі Партнёр па турызме лічыць, што яго доступ да Гасцінічнага цэнтра, Сэрвісаў або Уліковага запісу (Уліковых запісаў) быў абмежаваны, прыпынены або спынены памылкова, яму варта азнаёміцца з падрабязнасцямі працэсу апеляцыі, апісанага ў Палітыках. Партнёр па турызме можа спыніць дзеянне гэтых Умоў у любы час, закрыўшы свой Уліковы запіс (Уліковыя запісы) і спыніўшы выкарыстанне Гасцінічнага цэнтра.

 

10. Змяненні ва Умовах.  Кампанія Google можа ўносіць неістотныя змены ў гэтыя Умовы ў любы час без папярэдняга паведамлення, але павінна папярэдне апавяшчаць аб любых істотных зменах гэтых Умоў. Змены ва Умовах не будуць мець зваротнай сілы і ўступяць у сілу праз 15 дзён пасля публікацыі на гэтай старонцы. Аднак змены, унесеныя па юрыдычных прычынах або ў экстранных сітуацыях (напрыклад, прадухіленне бягучых злоўжыванняў), будуць дзейнічаць адразу пасля апавяшчэння.

 

11. Рэгулюючае заканадаўства, вырашэнне спрэчак Усе прэтэнзіі, якія вынікаюць з гэтых Умоў ці звязаны з імі або Гасцінічным цэнтрам, павінны падлягаць урэгуляванню згодна з англійскім правам. Пры ўзнікненні любых спрэчак (прадугледжаных і не прадугледжаных дагаворам), звязаных з гэтымі Умовамі і Гасцінічным цэнтрам, на бакі будзе распаўсюджвацца дзеянне выключнай юрысдыкцыі англійскіх судоў.  .  Калі Партнёр па турызме знаходзіцца ў адпаведнай юрысдыкцыі, ён можа таксама падаць заяўку на ўрэгуляванне спрэчкі з Google, якая ўзнікае ў сувязі з гэтымі Умовамі або Гасцінічным цэнтрам, з дапамогай пасрэдніцтва. Партнёр па турызме можна знайсці больш падрабязных звестак аб пасрэдніках, з якімі кампанія Google гатовая супрацоўнічаць, і інструкцыі аб тым, як запытаць пасрэдніцтва, тут. За выключэннем выпадкаў, прадугледжаных дзеючым заканадаўствам, пасрэдніцтва з'яўляецца добраахвотным, і ні Партнёр па турызме, ні Google не абавязаны вырашаць спрэчкі шляхам пасрэдніцтва.

 

12. Заключныя палажэнні. (a) Гэтыя Умовы з'яўляюцца поўным пагадненнем бакоў адносна іх прадмета і замяняюць любыя папярэднія або бягучыя пагадненні па гэтых прадметах, у тым ліку любое ліцэнзійнае пагадненне паміж Google і Партнёрам па турызме на выкарыстанне змесціва, адпраўленага ў Гасцінічны цэнтр пасля прыняцця Партнёрам па турызме гэтых Умоў. (b) Партнёр па турызме не можа рабіць ніякіх публічных заяў наконт адносін, прадугледжаных гэтымі Умовамі (за выключэннем выпадкаў, калі гэта патрабуецца заканадаўча). (c) За выключэннем змяненняў ва Умовах Google і ў адпаведнасці з Раздзелам 10, любыя папраўкі да гэтых Умоў павінны быць узгоднены абодвума бакамі і павінны выразна ўказваць, што ў гэтыя Умовы ўносяцца змены. (d) Усе паведамленні аб скасаванні або парушэнні павінны быць складзены ў пісьмовай форме і накіраваны ў юрыдычны аддзел іншага боку (або, калі невядома, ці ёсць у іншага боку юрыдычны аддзел, асноўнай кантактнай асобе або на іншы адрас, які прысутнічае ў дакументах). Электронныя лісты з'яўляюцца пісьмовымі апавяшчэннямі. Адрас электроннай пошты для апавяшчэнняў юрыдычнага аддзела – legal-notices@google.com.  Усе іншыя апавяшчэнні для Партнёра па турызме павінны быць складзены ў пісьмовай форме і адпраўляцца на адрас электроннай пошты, звязаны з уліковым запісам Партнёра па турызме.  Усе іншыя апавяшчэнні для Google павінны быць складзены ў пісьмовай форме і адрасавацца асноўнаму кантакту Партнёра па турызме ў Google або перасылацца іншым спосабам, які Google зробіць даступным. Апавяшчэнне будзе разглядацца як дастаўленае пасля атрымання, што будзе пацверджана ў пісьмовай або электроннай форме. Гэтыя патрабаванні да апавяшчэнняў не тычацца ўручэння дакументаў аб судовым разборы, якое рэгулюецца дзеючым заканадаўствам. (e) Ні адзін з бакоў не будзе разглядацца як бок, які адмовіўся ад якіх-небудзь правоў, не ажыццявіўшы (або адтэрмінаваўшы ажыццяўленне) якіх-небудзь правоў у адпаведнасці з гэтымі Умовамі. (f) Калі якое-небудзь палажэнне гэтых Умоў будзе прызнана невыканальным, дзеянне гэтага палажэння будзе спынена, а рэшта Умоў застанецца ў поўнай сіле. (g) Партнёр па турызме не можа перадаваць ніякія свае правы або абавязацельствы, якія ён мае ў адпаведнасці з гэтымі Умовамі, без папярэдняй пісьмовай згоды Google.  (h) Гэтыя Умовы не маюць старонніх бенефіцыяраў. (i) Гэтыя Умовы не азначаюць стварэння паміж бакамі агенцтва, партнёрства, сумеснага прадпрыемства або працоўных адносін. (j) Раздзелы 1, 4, 6-9 і 11-12 будуць дзейнічаць, нягледзячы на заканчэнне або скасаванне гэтых Умоў. (k) Ні адзін з бакоў або яго Афіліяваных асоб не будзе несці адказнасці за невыкананне або затрымку ў выкананні ў той ступені, якая была выклікана абставінамі, што знаходзіліся па-за яго разумным кантролем.